Чаму ўлада баіцца БХД?



Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец распавядае, чаму ўлада баіцца рэгістрацыі іх партыі.

Павел Севярынец

Нагадаем, што аргкамітэт па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) плануе правесці ўстаноўчы з’езд 13 чэрвеня, але пакуль не можа знайсці памяшканне. У афіцыйным адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Карпенкі гаворыцца, што «пошук памяшканняў для такіх мерапрыемстваў не ўваходзіць у кампетэнцыю Менскага гарвыканкама».

Павел Севярынец: Дзіўна, што гарадскія ўлады не захацелі нам дапамагчы, бо ў мінулыя разы менавіта Мінгарвыканкам даваў дазвол і вырашаў гэтыя пытанні. Зараз дачакаемся апошніх адказаў і будзем патрабаваць прадастаўлення памяшкання для з’езду. Калі ёсць рыторыка сёняшнях уладаў пра тое, што ў нас будуць выбары і дэмакратыя, дык чаму не даюць зарэгістравацца? Беларусь – адзіная краіна, у якой хрысціянскія дэмакраты не зарэгістраваны.

РР: Чаму ўлада мае “асаблівую любоў” да БХД?

Павел Севярынец: Рэжым баіцца партыі, якая звязана з веруючымі, таму што ў першую чаргу баіцца маральных выклікаў. Не эканамічных, не геапалітычных, а менавіта маральных. Партыя, якая звязана з царквамі, з непадкантрольнымі дзяржаве структурамі, успрымаецца, як небяспечная. Вось гэта, на мой погляд, і ёсць галоўная нагода, чаму нам адмаўляюць у рэгістрацыі. Ні ў выглядзе партыі, ні ў выглядзе грамадскай арганізацыі нас зарэгістраваць не хочуць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Рацыя