Чаму ўлады ігнаруюць незалежныя прафсаюзы?
Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў распавядае, што падчас дапрацоўкі дэкрэта аб “дармаедах” з незалежнымі прафсаюзамі ніхто не раіўся.
Нагадаем, дэкрэт аб “дармаедах” накіраваны на разгляд кіраўніка краіны. Чаму пры дапрацоўцы дакумента не запрасілі паўдзельнічаць у абмеркаваннях прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў?
Аляксандр Ярашук: Па-першае, беларуская ўлада практычна любую супрацу са сваімі апанентамі лічыць праяўленнем слабасці. Гэдак жа, як лічыць праяўленнем слабасці і адмену дэкрэта аб “дармаедах”, хаця, здаецца, ужо ўсім стала зразумела, што дакумент абсалютна пусты і ніякага эканамічнага эфекту не дае.
Па-другое, практычна ўсе працоўныя нашай краіны знаходзяцца ў шэрагах афіцыйных прафсаюзаў, куды нярэдка ўступаюць ў добраахвотна-прымусовым парадку. І, натуральна, улада будзе ўсё рабіць, каб паказаць, што Беларусі толькі адзін прафсаюз – афіцыйны. Навошта ім рэкламаваць незалежныя прафсаюзы?
РР: Вы не бачылі дапрацаваны дакумент?
Аляксандр Ярашук: Не бачылі, але выступаем за адмену дэкрэта, як бы яго не відазмянялі і не дапрацоўвалі. Разумееце, калі гільятыну ўдасканаліць, то сутнасць функцый, якія яна павінна выконваць, не зменіцца. Паўтаруся, неабходна поўнасцю скасаваць гэты ганебны дакумент.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя