Чапутовіч: Польшча робіць стаўку на прагматычныя адносіны з Расеяй



Кіраўнік МЗС Польшчы: Нельга ігнараваць агрэсіўную расейскую палітыку ў дачыненні да Захаду.

„Польшча робіць стаўку на прагматычныя адносіны з Расеяй”, – заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), прэзентуючы ў Сейме прыярытэты польскай замежнай палітыкі на 2018 год.

Паводле міністра, мэтай замежнай палітыкі Польшчы з’яўляецца, між іншым, разьвіццё салідарнай і паслядоўнай палітыкі Паўночнаатлантычнага альянсу й Еўразвязу ў дачыненні да Расеі.

Яцэк Чапутовіч сказаў, што працягванне палітычнага дыялогу з Расеяй неабходнае, але пры гэтым нельга ігнараваць агрэсіўную расейскую палітыку ў дачыненні да Захаду.

Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў, што Польшча пакуль безвынікова патрабуе вяртання абломкаў самалёта, які 10 красавіка 2010 году разбіўся пад Смаленскам.

У сваю чаргу прыкладам паспяховага польска-расейскага супрацоўніцтва міністар замежных спраў Польшчы лічыць адукацыйныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, распрацаваныя супольна польскімі й расейскімі даследчыкамі.

Польскае Радыё