Чарговае пасяджэнне Кангрэса дэмакратычных сілаў



Увечары 29 студзеня ў Менску адбудзецца чарговае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы Кангрэса дэмакратычных сілаў.

Кагрэс узнік 17 снежня мінулага года пасля звароту прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячаў да лідараў і актывістаў беларускай апазіцыі. Яны заклікалі кансалідавацца і правесці кангрэс для выпрацоўкі сумеснага плана дзеянняў. Якім чынам і на якой стадыі ідзе падрыхтоўка? Кажа сябар аргкамітэта кангрэса, вядомы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч:

– Пакуль што арганізацыі і асобы, якія падтрымалі ідэю кангрэса, мусяць зменшчыць тэмп працы, бо правацэнтрысцкія партыі дагэтуль не вызначыліся. Спадзяюся, што гэта адбудзецца ў бліжэйшыя дні, бо заўтра – сойм Партыі БНФ, я і спадар Някляеў маем запрашэнні. У гэтую суботу таксама Рух “За свабоду” мусіць вызначыцца. Навошта ўсё? Бо грамадства чакае, што апазіцыя аб’яднаецца.

У любым выпадку, на наступным тыдні будзе вызначаны склад удзельнікаў кангрэса. А значыць і выпрацаваны механізм выбару дэлегатаў і дзень правядзення.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск