Чарговая начная атака на Кіеў
18 гадоў таму
Чатырыста шэсцьдзесят першы дзень вайны ва Украіне.
Расея нанесла чарговую хвалю авіяўдараў па Кіеве. ПА горадзе былі чутныя выбухі.
„Не пакідайце сховішчы” — звярнуўся да жыхароў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. У выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры і разбурэнні ў розных раёнах Кіева.
У адрозненне ад папярэдніх нападаў, калі Расея выкарыстоўвала розныя віды ўзбраенняў, у ноч на 30 траўня атака была ажыццёўлена выключна боепрыпасамі „Шахед”. Напад быў масіраваным, ажыццяўляўся па розных напрамках, у некалькі хваляў.
Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны, піша BBC. Паводле папярэдніх звестак, сродкамі СПА ў паветранай прасторы Кіева было знішчана больш за 20 беспілотнікаў.