Чарговы доказ змагання расейцаў на баку сепаратыстаў



Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паказаў на канферэнцыі ў Мюнхене, прысвечанай пытанням бяспекі, пашпарты расейскіх жаўнераў, знойдзеныя на тэрыторыі Украіны. Парашэнка адзначыў, што гэты факт сведчыць пра тое, што расейскія жаўнеры ваююць на баку сепаратыстаў. “Гэта найлепшы доказ агрэсіі і прысутнасці расейскіх вайскоўцаў на ўкраінскай зямлі,” – заявіў ён.

B9QXU-iIgAA0rZl

https://www.youtube.com/watch?v=D3eyxH05qd4

Кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі 11 лютага, у сераду, могуць правесці сустрэчу ў Менску, каб абмеркаваць урэгуляванне ўкраінскага канфлікту. Прадстаўнік канцлера Нямеччыны Штэфен Зайберт заявіў, што такое рашэнне было прынятае па выніках тэлефонных кансультацый кіраўнікоў чатырох дзяржаў, якія адбыліся сёння, 8 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  telegraf.com.ua