Чарнагорыя прагаласавала за ўваход у НАТА



Дэпутаты скупшчыны Чарнагорыі прагаласавалі за ўваход краіны ў НАТА, паведамляе мясцовая тэлерадыёкампанія RTCG.

Галасаванне было аднагалосным – „за” уваход краіны ў Паўночнаатлантычны альянс выступілі ўсе 46 дэпутатаў.

Паседжанне прайшло ў будынку парламента горада Цэціне, пад сценамі якога апазіцыйная партыя „Дэмакратычны фронт” правяла акцыю пратэсту супраць рашэння скупшчыны. На думку апазіцыі, гэтае пытанне павінна быць вынесена на рэферэндум.

Акцыя пратэсту чарнагорскай апазіцыі

„Сяброўства ў НАТА ёсць доўгатэрміновай гарантыяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”, – заявіў у парламанце прэм’ер Чарнагорыі Душка Маркавіч.

19 траўня 2016 году кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін НАТА падпісалі пратакол пра ўступ Чарнагорыі ў Альянс, і краіна атрымала статус назіральніка на паседжаннях арганізацыі. Паўнавартасным сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу Чарнагорыя стане пасля ўхвалы пратакола парламантамі ўсіх 28 дзяржаў – сябраў НАТА.

Адзінай краінай НАТА, якая яшчэ не ўхваліла пагадненне, застаецца Іспанія.

Беларускае Радыё Рацыя