Чарнавы варыянт Канстытуцыі новай Беларусі і праект Выбарчага кодэкса ўжо гатовыя
Чарнавы варыянт Канстытуцыі новай Беларусі і праект Выбарчага кодэкса ўжо гатовыя, заявіў на прэс-канферэнцыі ў анлайн-фармаце Анатоль Лябедзька, прадстаўнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы.
Паводле яго слоў, сёння ў Ціханоўскай ёсць цэлая каманда, уцягнутая ў падрыхтоўку гэтых дакументаў. Праца, адзначыў Лябедзька, вядзецца „не з нуля” і ўлічвае напрацоўкі мінулых дзесяцігоддзяў.
На сённяшні дзень, скажам так, чарнавы варыянт новай Канстытуцыі Беларусі ёсць, – сказаў прадстаўнік Ціханоўскай.
„Наша канстытуцыйная рэформа накіраваная на тое, каб змяніць сістэму, якую Лукашэнка і яго асяроддзе выбудоўвалі на працягу 26 гадоў. Не змяняючы гэтую сістэму, мы не можам быць упэўненыя, што не вернемся да таго, што цяпер перажываем”, — падкрэсліў Лябедзька.
Беларускае Радыё Рацыя
