Часовага перамір’я з Расеяй не будзе
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк заявіў, што часовае перамірʼе з Расеяй будзе азначаць шлях да далейшай эскалацыі і вайны.

«Неабходна „засталбіць“ такія ўмовы, якія не дазволяць Расеі нават думаць аб тым, каб страляць па тэрыторыі Украіны ці пераходзіць нашы межы. Часовае перамірʼе — гэта стымуляванне Расеі да наступных агрэсіўных дзеянняў», — заявіў Міхайла Падаляк у інтэрв’ю РБК-Україна.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны падкрэсліў, што ніякіх дамоўленасцяў накшталт умоўнага «Менску-3», «Будапэшту-2» або «Стамбулу-1» не будзе.
29 сакавіка Украіна на перамовах у Турцыі перадала Расеі праект пагаднення аб міжнародных гарантыях бяспекі для краіны і спыненні вайны на ўкраінскай тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя
