Частка „вагнераўцаў” можа адправіцца ў Беларусь?



Частка наймітаў ПВК „Вагнер” можа адправіцца ў Беларусь разам з Прыгожыным, паведамляе Амерыканскі інстытут вывучэння вайны.

Той момант, што Лукашэнка адыграў важную ролю ў спыненні наступу на Маскву, зневажальны для Пуціна і, магчыма, забяспечыў Лукашэнку некаторыя перавагі, пішуць эксперты.

Хутчэй за ўсё, Лукашэнка паспрабуе выкарыстаць свой удзел у дээскалацыі мецяжу для сваіх мэт, напрыклад, для адтэрміноўкі афармлення Саюзнай дзяржавы РБ і РФ або каб прадухіліць выкарыстанне беларускіх войскаў ва Украіне, пішуць аналітыкі ISW.

Пагадненне, хутчэй за ўсё, ліквідуе ПВК „Вагнер” у яе цяперашнім выглядзе, піша ISW. Не ўдакладняецца лёс вагнераўцаў, якія ўдзельнічалі ў мецяжы. Яны могуць таксама накіравацца ў Беларусь, лічаць у інстытуце.

У цэлым жа хуткае прасоўванне ПВК „Вагнер” да Масквы выявіла слабасць расейскіх сілавых структур, няздольнасць Пуціна своечасова адлюстроўваць унутраныя пагрозы, піша ISW. Мяцеж ударыць па ўладах РФ і падарве здольнасць Крамля да працягу агрэсіі супраць Украіны, у тым ліку за кошт зніжэння баявога духу расейскай арміі, заключаюць эксперты.

Крыніца: dw_belarus