„Частка войскаў Лукашэнкі – прабеларуская”
У эфіры „Рацыі” ўкраінскі ваенны эксперт Раман Світан расказаў пра тое, адкуль бяруцца чуткі аб ваенных правакацыях на тэрыторыі Беларусі, што чакае беларуска-ўкраінскія адносіны пасля вайны і ці будзе Балтыйска-Чарнаморскі саюз.
Світан таксама выказаў сваё бачанне стану спраў на фронце: ці возьмуць расейцы Аўдзееўку, чаго чакаць на полі бою ў зімовыя месяцы і якія пасланні Залужны накіраваў заходнім партнёрам.
Палкоўнік запасу Раман Світан – адзін з самых папулярных ваенных спецыялістаў ва Украіне. Світан мае беларускія карані, быў лётчыкам-знішчальнікам. Ён асабіста знаёмы з некаторымі ключавымі генераламі і палітыкамі УрДУ. Сам ён быў дарадцам кіраўніка Данецкай абласной адміністрацыі. У 2014 годзе яго схапілі і правялі праз знакамітую камеру катаванняў „Ізаляцыя” на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Падпісвайцеся і глядзіце канал „Рацыя”.
Беларускае Радыё Рацыя
