Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу адкладаецца да чэрвеня
Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу супраць кіраўніцтва Беларусі не будзе гатовы напярэдадні саміту ЕЗ па замежных справах 10 мая, – паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Юзвяк.
“Магчыма, да чэрвеньскай сустрэчы, калі Беларусь будзе адным з асноўных пунктаў парадку дня. Дагэтуль незразумела, прапануе пакет група краін ЕЗ ці Еўрапейская служба замежных сувязяў”, — напісаў журналіст у сваім твітары.
Пра тое, што Еўразвяз рыхтуе чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, заявіў 20 красавіка прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Люк Дэйвін.
Беларускае Радыё Рацыя