Чатырох супрацоўнікаў “Нашай Нівы” прызналі палітвязнямі



Праваабаронцы прызналі чатырох супрацоўнікаў “Нашай Нівы” палітычнымі зняволенымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з-пад варты; а таксама спынення рэпрэсій, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

“Нашаніўцы” былі затрыманыя 8 ліпеня і пасля допыту адвезеныя ў ізалятар на Акрэсціна. Яны праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). У Беларусі ўжо 548 палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Наша Ніва