Чатыры сцэнары Беларусі: Выключыць Расею з канктэксту нельга, але ўсё зменіць перамога Украіны ў вайне
Будучыня Беларусі: што і як можа рэзка яе змяніць? Гэтую ды іншыя тэмы абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-прэзентацыі аналітычнай запіскі «Чатыры сцэнарыі для Беларусі на канец 2023 года».
Кажа рэдактарка аналітычнай запіскі Вольга Дрындава:
– Мы прыйшлі да высновы, што рэжым Лукашэнкі ў Беларусі не такі ўжо і стабільны, якім ён здаецца пасля канца 2020 года. Калі «чорных лебядзяў» не будзе, то ў нас ёсць адзін сцэнар, ён называецца расейскі пратэктарат.
Асноўную сцэнарную пагрозу для Беларусі агучыла кандыдат гістарычных навук Роза Турарбекава:
– Пакуль Беларусь існуе як незалежная дзяржава. Але нават не ў кантэксце вайны і асабліва калі мы пабачым нейкую сярэднюю сітуацыю з вайной ва Украіне, то, відаць, у Расеі будуць дастаткова моцныя рычагі, каб надалей прасоўваць гэтую паўзучую інтэграцыю Беларусі.
У аналітычнай запісцы чатырох сцэнароў для Беларусі даследчыкі ўлічылі сучасны палітычны крызіс у Беларусі, а таму не разглядалі варыянты, калі ключавую ролю ў зменах у Беларусі адыграюць беларускія дэмакратычныя сілы. Паводле аналітыкаў, беларускай апазіцыі ў любым разе неабходны загадзя падрыхтаваны план дзеянняў на момант змены ўлады ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя