Чэхія прапанавала Крысціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону
Чэхія прапанавала Крысціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону
Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кульганэк заявіў пасьля кансультацый з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам і міністрам унутраных спраў Янам Гамачкам, што Чэхія гатовая прадставіць Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на тэрыторыі Чэскай рэспублікі.
Паводле Кульганка, амбасада Чэхіі ў Токіо ўжо атрымала адпаведныя інструкцыі.
Прадстаўнікі афіцыйнай каманды Беларусі спрабавалі прымусова выслаць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, ёй тэрмінова купілі білет на самалёт і адвезлі з рэчамі ў аэрапорт. Але яна адмовілася вылятаць на радзіму. Крысціна Ціманоўская пакінула паліцэйскі ўчастак у аэрапорце і паехала ў бяспечнае месца на начлег. Са спартоўкай знаходзіцца адвакат у справах уцекачоў. Прадстаўнік МАК заявіў, што камітэт займаецца справай Ціманоўскай і звярнуўся па тлумачэнні ў Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Беларусі.