Чэхія створыць прадстаўніцтва беларускай апазіцыі
Чэшскі ўрад вырашыў пачаць падрыхтоўку да стварэння прадстаўніцтва беларускай апазіцыі ў Празе.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кулганэк пасля сустрэчы з прэзідэнтам Мілашам Зэманам, – піша Радыё Свабода.
“Мы дамовіліся аб падрыхтоўцы стварэння прадстаўніцтва беларускай апазіцыі ў Празе – паводле прыкладу Літвы. Беларуская апазіцыя мае і будзе мець адназначную падтрымку Чэхіі”, – сказаў міністр.
Нядаўна ў Чэхіі з візітам была лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Martin Divisek / EPA / ТАСС)
