Чэхія высылае 18 расейскіх дыпламатаў, выклікала пасла РФ у МЗС
Чэшскі бок апавясціў РФ пра высылку 18 расейскіх дыпламатаў з рэспублікі, пасол Расеі ў Празе выкліканы ў МЗС краіны, заявілі «Інтэрфаксу» у расейскай дыпмісіі ў Чэхіі.
«Так, чэшскі бок нас апавясціў. Пасла выклікаюць сёння ў МЗС Чэхіі», — заявілі ў амбасадзе РФ у Празе.
Па дадзеных еўрапейскіх СМІ, гаворка ідзе пра нібыта супрацоўнікаў расейскай выведкі, якія працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём. У паведамленнях кажацца, што такое рашэнне ў Празе ўзялі, так як сцвярджаюць, што прыйшлі да высновы, што расійская выведка нібыта мае дачыненне да выбуху на складзе боепрыпасаў у Чэхіі ў 2014 годзе. Тады, як нагадваюць СМІ, загінулі двое чалавек.
Чэшскае радыё адзначае, што прэм’ер краіны Анджэй Бабіш на экстрана створанай прэс-канферэнцыі заявіў, што ва ўладаў нібыта ёсць дадзеныя, якія ўказваюць на «дачыненне расейскіх спецслужбаў да выбуху».