Чорны дзень для ізраільскай дэмакратыі



Паліцыя пырскае з вадакідаў у дэманстрантаў, што пратэстуюць супраць судовае рэформы. 24-га ліпеня 2023 год. Ерусалім, Ізраіль. Фота: Амір Леві/Getty Images

У аўторак 25-га ліпеня буйныя ізраільскія газеты выйшлі з чорнымі простакутнікамі на першых палосах. Пад імі надпіс – „Чорны дзень для ізраільскай дэмакратыі”. Так медыя паказваюць свой пратэст супраць судовае рэформы, першую частку якой напярэдадні ўхваліў парламент.

Судовая рэформа сёлета выклікала найбуйнейшыя пратэсты ў гісторыі Ізраілю. 24 ліпеня ізраільскі парламент прыняў першы законапраект з прадугледжаных рэформай, што абмяжоўвае права Вярхоўнага суда касаваць выракі, прынятыя ўрадам.

Пасля прыняцця гэтага законапраекта ў Ізраілі аднавіліся пратэсты, якія распачаліся сёлета 7 студзеня, праз тры дні пасля абвяшчэння судовае рэформы. На акцыі тады выходзілі сотні тысяч людзей.

Беларускае Радыё Рацыя