Чым падобныя Беларусь і Туркменістан?



Пра асаблівасці беларуска-туркменскіх адносінаў распавядае палітолаг Валер Карбалевіч.

000019_124787_big

Беларусь на мінулым тыдні з візітам наведаў прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Якія перспектывы стасункаў паміж дзвюма гэтымі краінамі?

Валер Карбалевіч: Калі казаць пра беларускі бок, то ў гэтай сустрэчы ён быў найперш зацікаўлены ў эканамічным супрацоўніцтве. Зараз улады шукаюць рынкі збыту прадукцыі паўсюль, дзе толькі магчыма. Такая палітыка, па вялікаму рахунку, правільная, але адначасова з гэтым патрэбны і рэформы, а вось іх пакуль няма. Што датычыцца стасункаў з Туркменістанам, то яны выгадныя беларускім уладам часткова ў тым сэнсе, што ў краінах крыху падобныя эканамічныя і сацыяльныя мадэлі.

РР: І падобныя сістэмы кіравання?

Валер Карбалевіч: У пэўным сэнсе, так. Напрыклад, калі ідзе гаворка пра краіны з рынкавай эканомікай, то там пра супрацоўніцтва дамаўляюцца не з урадам, а з бізнесам. А ў такой краіне, як Туркменістан, дастаткова атрымаць дазвол ад прэзідэнта і эканамічнае супрацоўніцтва можа пайсці далей. Але ў гэтым палягае і праблема. Бо ў адзін момант можа ўсё змяніцца і абваліцца. Так было з той жа Венесуэлой ці нават з тым жа Іранам. Да таго ж, Туркменістан моцна залежыць ад сусветных цэнаў на нафту і газ. Зараз яны ўпалі, таму ў краіне таксама складанае эканамічнае становішча. Але галоўны для Беларусі праект у Туркменістане – будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які дапамагаюць будаваць беларускія прадпрыемствы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА