Чым падобныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і Польшчы?



Як лічыць палітычны аналітык з Варшавы Максім Руст, – прапагандай, палітызыцыяй грамадства і асноўным электаратам.

– Можна заўважыць вельмі вялікую грамадскую мабілізацыю. Ідзе, у прынцыпе, вельмі агрэсіўная кампанія. І ўсё паказвае на тое, што праз некалькі дзён, 28 чэрвеня, будзе рэкордная яўка. І эксперты прагназуюць, што гэта будзе недзе 60%, нават можа 70%. Некалькі такіх пунктаў падобных. І яны збольшага негатыўныя. Па-першае, гэта велізарная палітызацыя грамадства. Другое, прапаганда па дзяржаўным тэлебачанні. І трэцяе падабенства – падабенства ў самім электараце.

Грамадзяне Польшчы, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, маюць мажлівасць галасавання ў рэжыме анлайн, нараўне з іншымі грамадзянамі. Выбары прэзідэнта ў Польшчы пройдуць 28 чэрвеня, у Беларусі – 9 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя