Чыноўнікі падрываюць аўтарытэт улады – лічыць Лукашэнка
„Некаторыя чыноўнікі падрываюць аўтарытэт улады”, – кажа Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ў чарговы раз паабяцаў, што ў барацьбе супраць карупцыі не будзе недатыкальных асоб.
Учора падчас рабочай паездкі Аляксандр Лукашэнка заехаў на Гарадзенскую Гідраэлектрастанцыю, а пасля паўдзельнічаў у нарадзе з кіраўніцтвам вобласці, якое раскрытыкаваў за замаруджаныя тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
Лукашэнка нагадаў прысутным, што карупцыя ў Беларусі будзе „выпальвацца гарачым жалезам”, „недатыкальных няма і быць не можа”. Кіраўнік дзяржавы прыгадаў, што пачатая крымінальная справа ў дачыненні старшыні Іўеўскага райвыканкама, злавілі таксама начальніка падатковай інспекцыі Ашмянскага раёна.
„Замест таго, каб стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў, яны наносяць сур’ёзныя страты эканоміцы і падрываюць аўтарытэт улады”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
[youtube id=”OadhdTLzU9I”]
