Чыноўнікі завяршаюць стварэнне партыі „Белая Русь”



На фоне татальнай ліквідацыі апазіцыйных партый – партыя чыноўнікаў і каля ўладных колаў „Белая Русь” заявіла, што завяршыла структурнае будаўніцтва. Утвораныя абласныя, гарадскія і раённыя арганізацыі. Кіраўніцтва „Белай Русі” запэўнівае, што неўзабаве гэта будзе самая масавае палітычнае аб’яднанне.

На думку грамадскай дзяячкі з Пінску, уся валтузня з партыяй улады – справа правальная:

Спробы дагадзіць уладзе змяшалі „цёплае” і „мяккае”. Паліталогія з’яўляецца такой жа навукай, як фізіка і хімія, у якой існуе пэўны механізм, які не пераскочыш ніякім чынам. Па сутнасці гэтая методыка яна правальная. Спроба сумясціць чыноўніцкую вертыкаль і партыю ўлады, гэта спроба „ездзіць на службовым сабаку”. З гэтага нічога не атрымаецца, гэта загадзя правальная справа. У нас даўно любяць лаяльных неразумных.

Суразмоўца дадае, што ўсё выглядае, як самасуцяшэнне чыноўнікаў і спроба адлюстраваць масавую народную падтрымку рэжыму.     

Беларускае Радыё Рацыя