Чыя перамога на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША карысней для Беларусі?



З прыходам на пасаду прэзідэнта Джо Байдэна звязваюцца надзеі на падвышаную ўвагу Белага дома да сітуацыі ў Беларусі.

Сваімі развагамі дзеліцца польскі журналіст і аналітык Зыгмунт Дзенцялоўскі:

– Ці будзе ва ўладзе Трамп, ці будзе Байдэн, а хутчэй будзе Байдэн, калі штосьці не здарыцца ў Маскве, калі штосьці не адбудзецца ў Расеі, магчымы сыход Лукашэнкі. Але гэта будзе як частка закуліснай гульні. І гэта будзе складаная аперацыя. Ці перамога Байдэна паўплывае на гэта, сказаць цяжка. Адзінае трэба запомніць, што для каманды Байдэна пытанне правоў чалавека, захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў мае значна большае значэнне.

Дэмакратычны лідар Джо Байдэн хоць і лідзіруе па прамежкавых выніках галасавання ў ЗША, аднак безумоўнай перамогі пакуль не атрымлівае. Дональд Трамп абвясціў сябе пераможцам, заявіўшы, што ў іншым выпадку звернецца ў Вярхоўны суд.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбуку Зыгмунта Дзенцялоўскага