CNN: Адміністрацыя Байдэна 9 жніўня апублікуе новыя санкцыі супраць Беларусі
Амерыканскі тэлеканал CNN паведамляе, што 9 жніўня адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна апублікуе новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі на фоне рэпрэсій, якія працягваюцца з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Крыніца ў Кангрэсе паведаміла CNN, што санкцыі будуць прымеркаваныя да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія міжнародная супольнасць не прызнала.
Пакуль невядома, на што будуць накіраваныя новыя санкцыі, але Святлана Ціханоўская пасля візіту ў Вашынгтон заяўляла, што перадала адміністрацыі Байдэна канкрэтны спіс мэтаў, якія яе каманда хацела б бачыць пад санкцыямі.
Фота: amp.cnn.com
