Cупольная заява праваабаронцаў з нагоды новых пашпартных абмежаванняў
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” выступілі з сумеснай заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што нядаўнія абмежаванні, уведзеныя на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпартоў для грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой, парушаюць правы сотняў тысяч беларусаў і ствараюць дадатковыя рызыкі для актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці.
Праваабарончыя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады адмяніць закон, а краіны Еўразвязу аказаць дапамогу і падтрымку беларускім праваабаронцам, дэмакратычнай апазіцыі і ўсім тым, на каго негатыўна паўплывала гэтая мера, уключна з аказаннем ім дапамогі ў афармленні часовых дазволаў на паездкі, відаў на жыхарства ды іншых неабходных дакументаў, а таксама ў прадстаўленні гарантый невыдварэння.