Cумленныя выбары не могуць адбыцца ў атмасферы рэпрэсіяў і запалохвання



Партыя БНФ выступіла з заявай, у якой заклікала Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт даць прававую ацэнку выказванням кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і забяспечыць вяршэнства закону падчас выбарчай кампаніі.

У БНФ лічаць, што дзеянні Лукашэнкі «скіраваныя на распальванне нянавісці і варожасці ў грамадстве, запалохванне выбарнікаў і ўсіх, хто выступае супраць цяперашняга аўтарытарнага рэжыму». У сувязі з гэтым сойм Партыі БНФ заклікае Генпракуратуру і Следчы камітэт неадкладна прыняць захады дзеля забеспячэння законнасці падчас правядзення выбарчай кампаніі, вызваліць затрыманых удзельнікаў выбарчай кампаніі ды спыніць іх крымінальны пераслед, даць належную прававую ацэнку зняважлівым ды пагрозлівым выказванням Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя