Cусветная прэса пра Беларусь: беларуская цішотка лідара



Нарошчванне вайсковай сілы ў Беларусі і падзенне апазіцыі ў выгнанні. Чаму ўкраінскае ўмяшанне ў Беларусь застаецца малаверагодным. Чаму беларуская вайна за свабоду мае значэнне.

Лукашэнка 13 чэрвеня даў інтэрв’ю Вользе Скабеевай з маскоўскага тэлеканала Russia One, дзе намякнуў, што прыйшоў час, калі яны з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным «стаяць спіной да спіны і будуць адкрываць агонь у адказ». «Вось і надышоў час, калі Расея і Беларусь супрацьстаяць 51 краіне, якая дапамагае Украіне», – канстатуе амерыканскі штотыднёвік Jamestown.

«Асвятленне інтэрв’ю беларускага прэзідэнта апазіцыйнымі медыямі абапіралася на 25-гадовую постаць Лукашэнкі як грубага і эгаістычнага лідара, дармаедствам карыстаецца Масква. Але лёс самой апазіцыі пакідае жадаць лепшага. «Часовы кабінет» на чале са Святланай Ціханоўскай здолеў супакоіць канфлікт унутры BYPOL, раскалоўшы яго, калі большасць яго паплечнікаў выйшла з першапачатковай структуры на чале з сябрам кабінета Ціханоўскай Аляксандрам Азаравым. BYPOL — гэта арганізацыя былых паплечнікаў беларускіх праваахоўных органаў, якія плануюць гвалтоўным шляхам скінуць Лукашэнку. Цяпер апазіцыйныя каментатары жартуюць, што BYPOL «размнажаецца дзяленнем», і прызнаюць, што ўся сварка нанесла Ціханоўскай рэпутацыйную шкоду. Акрамя таго, Азараў — ужо другі член кабінета міністраў Ціханоўскай, які здрадзіў даверу апазіцыйна настроеных беларусаў. Першым з іх стала Таццяна Зарэцкая, якая раней адказвала за фінансы кабінета міністраў. Такі ж лёс напаткаў Беларускі Народны Фронт, які так і не аднавіў свайго былога ўплыву ў выніку расколаў, і Беларускіх сацыял-дэмакратаў, якія перад падзеннем у нябыт раскалоліся на тры часткі. Прычыны ўсяго гэтага простыя. Па-першае, палітыка ператварылася ў бізнэс, каб жыць добра. Па-другое, не існуе дэмакратычнай палітычнай культуры. Па-трэцяе, няма высокіх палітычных ідэяў. Па-чацвёртае, фінансаванне – галоўны параметр дзейнасці, бо веры ў хуткія змены ў Беларусі няма. Па-пятае, у выніку адсутнічае адказнасць перад суграмадзянамі і гісторыяй. Такім чынам, у той час як акрамя эканамічнай стабілізацыі і падаўлення нязгоды афіцыйны Менск падтрымліваецца расейскай ядзернай зброяй, эміграцыйная апазіцыя ідзе на спад», – дае несуцяшальны прагноз амерыканскае выданне.

Лідарка беларускай апазіцыі і экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская не выключае магчымасці звярнуцца да Украіны па вайсковую дапамогу ў вызваленні Беларусі. „Аднак украінскія эксперты выказваюць сур’ёзныя сумневы ў верагоднасці гэтага сцэнару», – піша ўкраінскі штотыднёвік nv.ua.

«Наколькі мы бачылі, за апошнія гады ЦІханоўская не зрабіла ніякіх практычных крокаў, каб рэалізаваць свае прэтэнзіі. Гэта можа быць часткай стратэгіі абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. У інтэрв’ю 19 чэрвеня Ціханоўская выказала здагадку, што можа звярнуцца да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з просьбай «дапамагчы ў вызваленні Беларусі». Яна падкрэслівала, што вызваленне Беларусі магчыма толькі пры істотнай падтрымцы знутры краіны, у тым ліку з боку беларускай арміі. Яна адзначыла, што самога палка імя Кастуся Каліноўскага — групы беларускіх апазіцыйных добраахвотнікаў, якія ваююць супраць Расеі ў складзе Узброеных сіл Украіны — для гэтай задачы недастаткова. Кіеў не прызнае часовы кабінет Ціханоўскай з-за яе неадназначнай палітычнай пазіцыі. Яна, відаць, не вырашаецца адкрыта называць Расею тэрарыстычнай дзяржавай, агрэсарам і ворагам беларускага народа. Акрамя таго, у яе асяроддзі ёсць сумнеўныя асобы. Яна таксама рабіла заявы, звязаныя з Украінай, якія нас збянтэжылі», – піша ўкраінскі штотыднёвік.

Падпольнае супрацьстаянне беларусаў з рэжымам Лукашэнкі працягваецца. Для забеспячэння рэгіянальнай і глабальнай бяспекі ЕЗ патрэбна ўзгодненая стратэгія ў падтрымку беларускага народа. «Беларусь заўсёды была на маргінэсе еўрапейскім, а тым больш сусветнай палітыкі. Здаецца, 2020 год змяніў гэта», – разважае амерыканскі штотыднёвік Сarnegieeurope.

«Аляксандр Лукашэнка, які бачыць сваё прызванне пажыццёвым прэзідэнтам, адказаў на гэтыя пратэсты беспрэцэдэнтнай жорсткасцю. Больш за 40 000 грамадзянскіх асоб былі заключаны ў турмы, многія з якіх падвергліся катаванням, некалькі былі забітыя, а многія былі фактычна выгнаныя з краіны. Цяпер Беларусь разглядаюць як суагрэсара і прыхільніка вайны Пуціна. Але беларусы працягваюць уласную вайну за свабоду зусім іншага кшталту, чым ва Украіне. Яны хочуць канца рэжыму Лукашэнкі. Для ўсіх гэтых арганізацый у выгнанні праблемай з’яўляецца захаванне іх уплыву ўнутры Беларусі. Нягледзячы на тое, што яны дасягаюць велізарных поспехаў у міжнароднай адвакацыі ад імя беларускага народа, іх голас у краіне не заўсёды чуюць. У дадатак да асноўных мэтаў, пастаўленых пасля падзей 2020 года — вызваліць усіх палітвязняў, забяспечыць справядлівасць і адказнасць за ўсе злачынствы рэжыму, забяспечыць мірную перадачу ўлады і правесці новыя выбары — дэмсілы сёння таксама змагацца за абарону суверэнітэту і міжнароднай бяспекі сваёй краіны», – падкрэслівае еўрапейскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы пра Беларусь падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя