Cусветная прэса пра Беларусь: Не зламаць бы Беларусь
Як далёка зойдуць саюзнікі па НАТА ў Беларусь, каб не прайграць вайну ва Украіне. Лукашэнка яшчэ больш уцягнуўся ў вайну Расеі праз падтрымку ПВК «Вагнер». Чаму ПВК “Вагнер” навучае беларускія элітныя войскі?
«Лукашэнку не падабаецца ідэя анэксіі Польшчай Заходняй Беларусі і ён патлумачыў гэта ў інсцэніраванай размове з Пуціным. Лукашэнка заявіў, што Беларусь умяшаецца ў выпадку ўварвання Польшчы ва Украіну і папрасіў Расею падтрымаць яго», – піша амерыканскі штотыднёвік nakedcapitalism.
«Можна меркаваць, што ў Расеі цяпер ёсць план Б для Заходняй Украіны. Калі да Калядаў украінскія і натаўскія войскі прайграюць вайну ва ўсходняй Украіне, што будзе з часткай Заходняй Украіны і Беларусі? Папярэджанне Пуціна было канкрэтным, відавочным, геаграфічна абмежаваным. Яно датычылася цяперашніх заходніх межаў Украіны, усходняй мяжы Польшчы і польска-беларускай мяжы. Варшаўская аўдыторыя былі не адзінай, на якую разлічваў Пуцін. Яго папярэджанне таксама адрасавана «сябрам» з Берліну, сябрам з Балтыі, Парыжу, Бруселю, Будапешту і, вядома, Вашынгтону. У снежні 2021 года ім былі прапанаваныя ўмовы ўзаемнай бяспекі і не нападу ў Еўропе ў дамовах для ЗША і NATO, унесеных МЗС Расеі. Іх адхілілі ў выніку дыпламатычных перамоваў, якія доўжыліся менш за месяц», – піша амерыканскі штотыднёвік.
Напачатку гэтага года здавалася, што Аляксандр Лукашэнка можа памерці. Беларускі дыктатар адчуваў сябе прыкметна дрэнна падчас святкавання Дня Перамогі ў Маскве 9 траўня і не змог прайсці невялікі шлях да цырымоніі ўскладання вянкоў з Уладзімірам Пуціным. Праз пяць дзён ён упершыню за тры дзесяцігоддзі ва ўладзе прапусціў святкаванне Дня дзяржаўнага сцяга Беларусі. Паведамлялася, што яго тэрмінова даставілі ў менскі шпіталь. Ён зноў з’явіўся з моцна забінтаванай рукой і хрыплым голасам падчас экскурсіі па ваеннай базе 15-га мая, што відавочна павінна было паказаць, што ён усё яшчэ жывы і камандуе. «У чэрвені Лукашэнка перажыў яшчэ больш выдатнае ўваскрашэнне. 68-гадовы аўтакрат, які апошнім часам становіцца ўсё больш пафаснай фігурай, але ўсё больш залежным ад Пуціна, дзеля свайго палітычнага выжывання, раптам апынуўся ў галоўнай ролі ў драме вакол кароткачасовага мяцяжу Яўгена Прыгожына 24-га чэрвеня», – паведамляе міжнароднае выданне New Statesman.
„Паводле версіі падзей Лукашэнкі, ён у адзіночку выратаваў Расею ад грамадзянскай вайны. Цяпер дыктатар прымае Прыгожына і ягоных байцоў у Беларусі, што стварае дадатковую пагрозу для Захаду. Ёсць падставы скептычна ставіцца да яго самаўсхвалення. Пакуль незразумела, якая менавіта роля Лукашэнкі падчас гэтага крызісу. Аднак Пуцін падзякаваў яму за «ўклад у мірнае ўрэгуляванне сітуацыі», а расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў прызнаў яго «вартым звання Героя Расеі” – піша міжнародны штотыднёвік.
Апублікаваная на гэтым тыдні інфармацыя з адкрытых крыніц паказала, што прыватная ваенная кампанія „Вагнер” пачала падрыхтоўку элітных падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі. «Зараз байцы Яўгена Прыгожына трэніруюць 38-ю дэсантна-штурмавую брыгаду, якая падпарадкоўваецца камандаванню спецыяльнага прызначэння Беларусі; пазней могуць пачаць падрыхтоўку 5-й брыгады спецназа і 103-й брыгады паветрана-дэсантных войскаў», – паведамляе еўрапейскі аналітычны штотыднёвік Eurasiareview.
„Байцы «Вагнер» трэніруюцца побач з падраздзяленнямі сувязі 8-й радыётэхнічнай брыгады беларускіх войскаў, падпарадкаванай камандаванню ВПС і СПА Беларусі. Такое развіццё падзей сведчыць аб тым, што «Вагнер» не проста трэніруе аматарскае апалчэнне ў Беларусі, але дапамагае ўзброеным сілам гэтай краіны ў развіцці перадавых магчымасцяў. Апошнія даступныя спадарожнікавыя здымкі паказваюць вялікі лагер „Вагнера” на беларускай тэрыторыі, дзе знаходзяцца тысячы членаў ценявой арміі Прыгожына. Гэта – пагроза на ўсходнім фронце НАТА, якая патэнцыйна пагражае бяспецы Польшчы. Склад баявых парадкаў Прыгожына таксама хвалюе заходніх назіральнікаў. На гэтым тыдні ў калонах „Вагнера” былі заўважаныя грузавікі з сімволікай адабранай ад Украіны Луганскай і Данецкай абласцей. Цяпер цалкам верагодна, што „Вагнер” накіроўвае ў Беларусь байцоў украінскіх сепаратысцкіх ваенізаваных фармаванняў. Тым больш, што Расея пастаянна атакуе населеныя пункты Украіны, інфраструктуру суднаходства. Расейскія атакі ўключаюць небяспечную камбінацыю супрацькарабельных ракет у наземных атаках (у прыватнасці «Онікс» і Х-22), крылатых ракет марскога базавання «Калібр», балістычных ракет «Іскандэр» і «Шахед-131», а таксама «Шахед-136» – марудныя боепрыпасы вытворчасці Ірана. У сувязі з тым, што сумеснае расейска-іранскае прадпрыемства ў Татарстане неўзабаве запрацуе, тэмпы залпаў расейскіх беспілотнікаў наўрад ці запаволіцца. Пытанне атакі Украіны з тэрыторыі Беларусі застаецца адкрытым», – піша еўрапейскі штотыднёвік.
Агляд сусветнай прэсы пра Беларусь падрыхтавала Вольга Сямашка