Cвятлана Ціханоўская наведае Швецыю па запрашэнні новага прэм’ер-міністра



Cвятлана Ціханоўская наведае Швецыю 5-6 снежня па запрашэнні новага прэмʼер-міністра Ульфа Крыстэрсана. Ціханоўская перадасць прэм’еру прапановы па стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. Першага студзеня Швецыя пачынае старшынства ў Еўрапейскім звязе.

Як паведамляе прэс-служба офіса Ціханоўскай, падчас візіту лідарка сустрэнецца з новым міністрам замежных спраў, міністрам міграцыі, кіраўніком Стакгольма, спікерам парламента Швецыі, а таксама дэпутатамі парламента і прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт.

Таксама запланаваная сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі Швецыі.