Cяргей Верамеенка: Выбары пройдуць па старым сцэнары



Актывісты кампаніі “Права выбару” падвялі вынікі вылучэння сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі па Гарадзеншчыне.

Распавядае прадстаўнік кампаніі па Гарадзенскай вобласці Сяргей Верамеенка:

– Агулам па Гарадзеншчыне ад кампаніі “Права выбару” было вылучана ў камісіі 70 чалавек. Ад палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў а таксама зборам подпісаў. Дакладна вядома, што прайшоў толькі адзін чалавек – гэта ў Смаргоні, там вылучаліся шляхам збору подпісаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада.

Сяргей Верамеенка ўпэўнены, што выбары пройдуць па загадзя створаным дзяржавай плане.

– Я лічу, што ўсе гэтыя камісіі, якія фарміраваліся ў гар-  райвыканкамах і адміністрацыях, яны фарміруюцца гэтак жа, як і ў папярэднія гады. Абсалютна прадузята, у іх ёсць свае каманды, загадзя якія прыгатаваныя для таго, каб выбары былі сфальсіфікаваныя і прайшлі  па старым сцэнары.

Кампанія «Права выбару-2020» аб’ядноўвае восем палітычных і грамадзянскіх структур: Беларускі Народны Фронт, Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду), ПАГА «Рух «За Свабоду», Аб’яднаную Грамадзянскую партыю, Беларускую партыю «Зялёныя», аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу, прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці.

Беларускае Радыё Рацыя