Да палітвязня Сцяпана Латыпава змагла трапіць адвакатка
Да палітвязня Сцяпана Латыпава змагла трапіць адвакатка. Пра гэта Tut.by паведамілі ягоныя родныя. «Самаадчуванне завальняльнае. Трымаецца цвёрда. Хвалюецца за родных». Для Латыпава прынялі медычную перадачу.
Суд над ім адновіцца 10 чэрвеня. Латыпаў, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, 1 чэрвеня здзейсніў спробу суіцыду проста падчас судовага пасяджэння. Заявіўшы з клеткі, што яго гвалтам прымушаюць зрабіць хлуслівае прызнанне, а іначай рэпрэсіі перакінуцца на сваякоў і суседзяў, ён уваткнуў сабе ў горла тонкі прадмет і потым пачаў рэзаць рукі.
Латыпава забрала хуткая, яму зрабілі аперацыю. На наступны дзень стала вядома, што яго забралі з шпіталя ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Беларускае Радыё Рацыя