Да санкцый Еўразвязу супраць Крыма далучылася яшчэ 5 краін
Албанія, Грузія, Нарвегія, Украіна і Чарнагорыя далучыліся да санкцый Еўразвяза супраць Крыма і Севастопаля і падтрымалі іх падоўжанне, вынікае з паведамлення Еўрапейскага звязу.
„Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі рашэнню рады. ЕЗ звярнуў увагу на гэтыя абавязальніцтвы і вітае іх”, – гаворыцца ў паведамленні.
Пасля захопу Крыма і Севастопаля Расеяй у 2014 годзе Еўразвяз увёў шэраг абмежаванняў, якія прадугледжваюць забарону для еўрапейскіх кампаній на імпарт, экспарт, інвестыцыі і турызм на тэрыторыі рэгіёнаў да 23 чэрвеня 2019 года. Апошні раз Еўразвяз падоўжыў санкцыі 18 чэрвеня 2018 года.
Беларускае Радыё Рацыя