Да санкцый супраць Беларусі далучылася прарасейская Сербія
Да пятага пакета санкцый супраць уладаў Беларусі далучыліся краіны-кандыдаткі на ўступленне ў Еўразвяз. Гэта Паўночная Македонія, Албанія, прарасейская Сербія і Чарнагорыя. Акрамя таго, санкцыі прымуць Нарвегія (чыя кампанія Yara працягвае супрацу з «Беларуськаліем»), Ісландыя і Ліхтэнштэйн.
Раней пяты пакет санкцый ратыфікавалі краіны Еўразвязу, ЗША, Канада, Вялікабрытанія і Швейцарыя.
Беларускае Радыё Рацыя
