Дабрачынны аўкцыён НАУ да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі



Напярэдадні анлайн-марафону «Нам не ўсё адно», які пройдзе 29 ліпеня, каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прапануе зрабіць свой унёсак да агульнай дапамогі і прыняць удзел у дабрачынным аўкцыёне.

Можна набыць каштоўныя рэчы з гісторыяй і наўпрост перавесці суму на рахунак марафону, тым самым падтрымаць палітзняволеных і іх родных.

У акаўнце Паўла Латушкі ў Інстаграм апублікаваныя 5 лотаў, за набыццё якіх можна спаборнічаць у каментарах пад кожнай публікацыяй. Стартавы кошт кожнага лоту будзе ўказаны ў апісанні. Падвышаць стаўку можна на любую суму. Завяршыцца аўкцыён 29 ліпеня а 20-й гадзіне вечара па менскім часе. Пераможцу, які прапануе найбольшую стаўку, патрэбна непасрэдна самому перавесці агучаную суму за абраны лот на рахунак марафону да 30 ліпеня ўключна. Забраць сваё каштоўнае набыццё можна будзе ў офісе НАУ ў зручны час.

Лоты, якія прапануе НАУ:

– Чырвона-белыя шахматы са студыі НАУ;
– Кніга «Дзікае паляванне Караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча;
– «Залаты квіток» у Музей Вольнай Беларусі;
– Мяч з аўтографамі дзеючых гульцоў Дынама Кіеў;
– Эфірны час на YouTube-канале Паўла Латушкі.

Асаблівую гісторыю кожнай рэчы вы зможаце знайсці ў асобных публікацыях у Інстаграме.