Дакументы, падпісаныя рэжымам, нелегітымныя
„Усе пагадненні і дакументы, падпісаныя рэжымам [Аляксандра Лукашэнкі] пасля выбараў, нелегітымныя і могуць быць перагледжаныя новым урадам, — заявіла Святлана Ціханоўская. — Гэта датычыцца і любых дарожных картаў па інтэграцыі”

Якраз 4 лістапада Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы з Расеяй (былыя „дарожныя карты”).
Ціханоўская падкрэслівае, што „беларусы дагэтуль не ведаюць зместу інтэграцыйных дакументаў” і не ўдзельнічалі ў іх абмеркаванні. „Нас — беларускі народ — ставяць перад фактам, і гэта непрымальна”, — заявіла палітык.
