Даля Грыбаўскайтэ: Расея паводзіць сябе як тэрарыст



Расея працягвае весці агрэсіўную тэрарыстычную палітыку, якая пагражае не толькі Украіне, але і іншым еўрапейскім краінам. Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў сваім выступе на Мюнхенскай канферэнцыі.

Паводле яе слоў, Расея з’яўляецца такім жа суседам для Літвы і гэтак жа ёй пагражае. На думку Грыбаўскайтэ, такія дзеянні Расеі скіраваны на тое, каб запалохаць краіны Балтыі ад іх падтрымкі Украіны. „Але мы не напалоханыя. І таму, што мы не баімся, мы падтрымліваем Украіну,” – падкрэсліла Даля Грыбаўскайтэ.

Яна таксама адзначыла, што Еўропа не адвярнулася ад Украіны, і чарговы раз падкрэсліла неабходнасць дапамогі. „Мы не гаворым пра дапамогу – мы дапамагаем”, – перадае словы літоўскага прэзідэнта „Украінская праўда”.

Фота ru.molbuk.ua