“Дапамога Украіне” – урад Польшчы вырашыў заснаваць новую праграму
Урад Польшчы прыняў пастанову аб заснаванні Урадавай праграмы “Дапамога Украіне”, – паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. “Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі стварыў міжведамасную групу: па справе прыняцця Польшчай бежанцаў, якія прыбываюць з Украіны і па справе прыняцця Польшчай параненых з тэрыторыі Украіны”, – напісаў Міхал Дворчык у Твітары.

“Адказ на агрэсію будзе цвёрдым, адназначным і балючым”, – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда пасля размовы з лідарамі дзяржаў НАТА і Еўрапейскага звязу. Размова адбылася ў пятніцу вечарам з удзелам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і лідарамі найважнейшых дзяржаў НАТА, у тым ліку Польшчы. Прэзідэнт Дуда пасля размовы адзначыў, што “выразна бачна, што сітуацыя набліжаецца да пункту, якога ўсе асцерагаюцца і гэты пункт можа быць крытычным”.
