Дар’я Альперн-Каткоўская: Гэта сапраўды вельмі страшна



У Ізраілі працягваюцца абстрэлы, нягледзячы на рэжым спынення агню.

Пра сітуацыю з месца падзей апавядае беларуская ізраільцянка Дар’я Альперн-Каткоўская:

– Працягваюцца абстрэлы, якія пачаліся 12 траўня, трохі знізілася іх інтэнсіўнасць. Ёсць дзесяць загінулых з боку грамадзянскага насельніцтва Ізраіля. Ведаю адчуванне, калі ракета трапляе ў суседні з табой шматпавярховік, і ты стаіш на лесвічнай пляцоўцы і проста нахінуўся ў пэўны момант. Калі трапляе недзе блізка ракета, ёсць моцная выбуховая хваля. Тады пачынаюць падаць рэчы, ад якіх можна атрымаць таксама пашкоджанні. Я бачыла таксама ракетны абстрэл на адкрытай мясцовасці, гэта сапраўды вельмі страшна.

Дар’я параўноўвае тэрарыстычную групоўку „Хамас” з беларускімі ўладамі. Гэта дыктатура, што праводзіць абстрэлы і тым самым падстаўляе мірных жыхароў арабскага насельніцтва.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя