Дата правядзення Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы яшчэ не прызначана



Дата правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі яшчэ не прызначаная. “Гэта залежыць ад волі двух прэзідэнтаў, калі яны вызначаць, што ёсць сэнс і час. Я мяркую, што ў пэўнай ступені вызначаць час правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе ступень прапрацоўкі дарожных карт”, – сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв’ю агенцтву БелТА. Разам з тым дзяржсакратар адзначыў, што ў цэлым парадак дня да пасяджэння ў асноўным сфарміраваны.

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 19 лістапада пасля сустрэчы са сваім расейскім калегам заявіў, што бакі ўзгаднілі 21-у з 31-ой дарожных карт.  У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада заявіў, што дарожныя карты па інтэграцыі з Расеяй не будуць падпісаныя без вырашэння пытанняў па вуглевадародах і адкрыцця рынкаў. Раней заяўлялася, што Менск і Масква плануюць падпісаць праграму дзеянняў па паглыбленай інтэграцыі 8 снежня.

Фота kremlin.ru