Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Ізраілі



У Ізраілі 9 красавіка пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары.

Асноўнае змаганне разгорнецца вакол прызначэння прэм’ер-міністра краіны і фармавання новай кааліцыі. Выбары вельмі важныя для цяперашняга кіраўніка ўраду Біньяміна Нетаньяху. 

Пазіцыі мацнейшых партый краіны паводле апытанняў сацыёлагаў вельмі роўныя.

Парламенцкі крызіс, які прывёў да пазачарговых выбараў, выкліканы законапраектам аб абавязковым прызыве ў войска ўльтраартадаксальных яўрэяў (харадзім). Дакумент быў ініцыяваны былым міністрам абароны Авігдорам Ліберманам.

За датэрміновыя выбары выступалі таксама многія саюзнікі прэм’ер-міністра Нетаньяху, прыкладам міністр асветы Нафталі Бенэт, які ўзначальваў на той момант партыю „Яўрэйскі дом”.

Удзел у выбарах у Кнэсет 21-га склікання возьмуць удзел ажно 47 партый. Сярод іх такія вядомыя як „Лікуд”, „Яўрэйскі дом”, „Наш дом Ізраіль”, а таксама дастаткова экзатычныя як „Піраты на чале з інтэрнэтам. Туалетная паперка” ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя