Датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі пройдуць 24 чэрвеня
Датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі пройдуць 24 чэрвеня. Аб гэтым сёння паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Такое рашэнне прынята ў ходзе перамоваў прэзідэнта з лідарам Партыі нацыяналістычнага руху Дэўлетам Бахчэлі. Паводле слоў прэзідэнта, Вышэйшая выбарчая камісія Турцыі неадкладна пачне падрыхтоўку да правядзення выбараў.
У аўторак, 17 красавіка, Бахчэлі выступіў з прапановай правесці датэрміновыя выбары ў краіне 26 жніўня 2018 года.
Першапачаткова правядзенне выбараў было запланавана на лістапад 2019 года.
