Давыдзька: 5-га снежня Лукашэнка зробіць гістарычную заяву
Пятага снежня на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага і сёмага скліканняў Аляксандр Лукашэнка зробіць гістарычную заяву.
Пра гэта на тэлеканале СТВ заявіў старшыня праўрадавай арганізацыі “Белая Русь” Генадзь Давыдзька. Сам ён стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
“5 чысла кіраўнік дзяржавы збірае абодва скліканні. І, я думаю, ён будзе рабіць гістарычную, праграмную заяву, і тады нам будзе зразумелая яшчэ больш ступень адказнасці і тая задача, якую нам трэба будзе выконваць”, — заявіў Давыдзька.
Дарэчы, 7-8 снежня павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве. Раней анансавалася, што на ёй кіраўнікі дзяржаў падпішуць дакументы пра далейшую інтэграцыю. Змест гэтых дакументаў дагэтуль нідзе не раскрываецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sb.by