Дэбаты апазіцыі пра перамены ў Беларусі
Naviny.by і тэлеканал „Белсат” робяць серыю перадач, прысвечаных галоўнай палітычнай кампаніі года.
У гэтай серыі дыскусіі аналізуюцца не гэтулькі папярэднія вынікі выбарчай кампаніі, колькі выклікі, якія стаяць перад Беларуссю сёння. Ці абвострацца яны пасля 11 кастрычніка? І як збіраюцца адказваць на іх дэмакратычныя сілы краіны?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць лідары палітычных і грамадскіх структур: кіраўнік кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.
