Дэкларацыя па выніках прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу больш тэарэтычная альбо практычная?
Дэкларацыя па выніках прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу больш тэарэтычная альбо практычная? Адказвае на пытанне палітык Вольга Карач, якая ўдзельнічала ў канферэнцыі «Злачынствы супраць чалавецтва і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам».
Там сярод іншага эксперты сабралі неабходныя асновы, каб распачаць справу па ўніверсальнай юрысдыкцыі супраць Лукашэнкі, дамовіліся стварыць міжнародную працэдуру па разгляду злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі ў межах маскоўскага механізму АБСЕ. Што далей?
Кажа Вольга Карач:
– Зараз толькі пытанне вось гэтых арганізацыйных момантаў. Дэкларацыя напісана вельмі прафесійна, яе прынялі на канферэнцыі. І вось з гэтай дэкларацыяй мы будзем працаваць менавіта як з гістарычным дакументам, які людзі чыталі, прымалі на гэтай канферэнцыі, каб надалей гэты працэс ішоў.
Напярэдадні ў Нюрнбергу прайшла міжнародная канферэнцыя аб «злачынствах Аляксандра Лукашэнкі супраць чалавецтва». Сярод удзельнікаў — беларускія і замежныя палітыкі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, адвакаты, ахвяры катаванняў сілавікоў у 2020 годзе.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя