Дэлегатаў прымушаюць да ўдзелу ў так званым Усебеларускім народным сходзе



Народнае антыкрызіснае кіраванне (НАК), якое ўзначальвае Павел Латушка, апублікавала зварот да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

“Мы пачалі атрымліваць першыя сігналы ад новаспечаных дэлегатаў так званага “народнага сходу” пра тое, што іх прымушаюць да ўдзелу ў гэтым незаконным зборышчы”, — адзначаецца ў заяве. “Мы разумеем, што на людзей, якія трапляюць у спісы дэлегатаў не па сваёй волі, можа аказвацца ціск зверху. Але яны таксама павінны разумець, што ў выпадку іх «абрання» на ролю дэлегатаў тымі, хто першапачаткова не меў на гэта права, закон усё яшчэ парушаецца. І згаджацца з падобным «выбраннем» — значыць станавіцца саўдзельнікам злачынства. Мы папярэджваем абсалютна ўсіх незаконна абраных дэлегатаў і тых, хто «выбірае» іх, не маючы на гэта права — вашым дзеянням у любым выпадку будзе дадзеная прававая ацэнка. Але пазбегнуць наступстваў можна — для гэтага трэба адмовіцца ад любога ўдзелу ў незаконным сходзе”.

 Беларускае Радыё Рацыя