Дэлегацыі Польшчы і краін Балтыі пакінулі залу ў час выступу спікера Расеі
21 кастрычніка ў Афінах на Канферэнцыі еўрапейскіх спікераў дэлегацыі Польшчы і краінаў Балтыі пакінулі залу, калі абвесцілі выступ спікера Савета Расейскай Федэрацыі Валянціны Матвіенкі.
Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік дэлегацыі Расейскай Федэрацыі: «Як толькі Валянціна Іванаўна выйшла на трыбуну, гэтыя дэлегацыі пакінулі залу паседжанняў», паведаміў ён.
Беларускае Радыё Рацыя
