Дэлегацыя дэмсіл Беларусі цяпер ва Украіне
Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі сёння, 24 сакавіка, пачала візіт ва Украіну. Цяпер дэлегацыя ўжо ва Украіне.

Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька, а таксама прадстаўнік сілавікоў Аляксандр Азараў і прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч перасяклі мяжу і цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.
Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі плануе сустрэцца з беларусамі Кіева, наведаць беларускія добраахвотніцкія атрады ў Украіне, правесці сустрэчы з украінскімі палітыкамі, паведамілі ў прэс-службе Святланы Ціханоўскай.
У сувязі з рэзкім скарачэннем дыпламатычнага персаналу Украіны ў Беларусі, Валерый Кавалеўскі з польска-ўкраінскай мяжы звярнуўся да беларускіх дыпламатаў і заклікаў іх зрабіць выбар, таму што беларускі рэжым падштурхоўвае да разрыву дыпламатычных адносін з Украінай і пагражае існаванню нашага дзяржавы. Ён заўвашыў, што рана ці позна ўсе пасольствы так ці інакш пяройдуць пад кантроль дэмакратычных сіл.
