Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь 28—30 кастрычніка
Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю плануе наведаць Менск 28—30 кастрычніка. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе кіраўніка дэлегацыі, еўрадэпутата Багдана Здраеўскага.
На 29 кастрычніка запланаваны сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў. 30 кастрычніка еўрадэпутаты сустрэнуцца з няўрадавымі арганізацыямі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыяй.
Больш дэталёвая праграма візіту яшчэ прапрацоўваецца.
