Дэлегацыя кангрэсменаў з ЗША знаходзіцца з візітам у Кіеве



У складзе дэлегацыі кіраўнік камітэту ўзброеных сілаў амерыканскай палаты прадстаўнікоў. Чакаецца, што ў часе сустрэчы будзе абмяркоўвацца магчымасць вайсковага супрацоўніцтва Украіны і ЗША. Вельмі важна, каб гэты візіт меў канкрэтны вынік, а не стаў элементам перадвыбарчай гонкі, – лічыць украінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Зараз у Злучаных Штатах пачынаецца выбарчая кампанія, і хацелася б, каб визит не выкарыстоўваўся выключна для прамацыйных нагодаў і піяру, а каб была больш канструктыўная размова са зразумелымі акцэнтамі і тэрмінамі выканання і з канкрэтыкай, якую хацелася б бачыць і ад амерыканскіх парламентарыяў у тым ліку.

На мінулым тыдні дэпутаты абедвух палатаў амерыканскага парламенту прынялі зварот да прэзідэнта ЗША Барака Абамы пачаць пастаўкі летальнай зброі ва Украіну. Аднак у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі, што пазіцыя Белага дому ў адносінах да Расеі не змянілася, Вашынгтон выступае за дыпламатычнае вырашэнне канфлікту ва Украіне.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя