Дэлегацыя з польскага Сейму напрыканцы жніўня наведае Беларусь
Беларусь наведае дэлегацыя з польскага Сейму на чале з віцэ-спікерам Рышардам Тэрлецкім. Візіт адбудзецца з 30 жніўня — па 1 верасня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі. Запланаваныя перамовы ў Менску і на Гарадзеншчыне.
“Хочам, каб польскія калегі пакантактавалі з рэгіянальнымі ўладамі, з мясцовымі бізнесоўцамі. Думаю, ад гэтага будзе вялікая карысць”, – адзначыў Варанецкі.
Польска-беларускія стасункі доўгі час былі замарожаныя — ад разгону Плошчы ў Менску ў 2010 – да 2016 году, калі ў сакавіку Беларусь наведаў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. А летась Беларусь наведалі дзве парламенцкія дэлегацыі з Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота fakty.interia.pl